©2018 Учебные документы
Рады что Вы стали частью нашего образовательного сообщества.

Біскупіцкая базавая школа


ДУА “Біскупіцкая базавая школа” Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.У.Язерская


Музейны пакой носіць літаратурна-краязнаўчы напрамак.

Адкрыты ў студзені 2005 года.

Асноўны матэрыял сабраны па вобразу пісьменніка, які жыў і працаваў у г.Гродна.

З 1951 па 1953 год з’яўляўся дырэктарам мясцовай 7-гадовай школы.

Асноўны накоплены матэрыял у фондах музейнага пакоя па вобразу Аляксея Нічыпаравіча Карпюка.

Гісторыя стварэння музея.

Музей быў адкрыты ў 2005 г. па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Шыркавец Ірыны Бенедзіктаўны. .

Напрамкі дзейнасці музея:

- Літаратурны напрамак (пошук, пашырэнне музейных фондаў па вобразу пісьменніка, які з’яўляўся ў 1951-1953 гг. дырэктарам мясцовай школы);

- Краязнаўчы напрамак (назапашванне матэрыялаў, звязаных з побытам беларускага насельніцтва):

- знаёмства з гісторыяй і этнаграфіяй роднага краю;

- папулярызацыя ведаў аб сваёй мясцовасці;

Пашукова-даследчы напрамак:

- пошук і даследаванне звестак пра помнікі гісторыі і культуры;

- стварэнне інфармацыйнай базы;


Музей сёння.

Асноўныя раздзелы экспазіцый:

- Нашы славутыя землякі.

- Ваўкавыск старажытны і сярэднявечны.

- Ваўкавышчына ў складзе Расійскай імперыі.

- Ваўкавышчына ў складзе Польшчы.

- Трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі Ваўкавышчыны часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Агульная кольксць экспанатаў на пачатак 2010г. – 1894, у тым ліку асноўнага фонду – 793. У 2009г. музей наведала 1188 чалавек. Праведзена 55 экскурсій.
Каштоўнымі экспанатамі музея з’яўляюццазнаходкі археалагічнай экспедыцыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, перададзеныя музею кіраўніком экспедыцыі Семянчуком Г.М.: наканечнік стралы, цвік,
2 пярсцёнкі і вісочнае кальцо з бронзы, а таксама ключ ад унутранага замка. Унікальнымі экспанатамі ў другім аддзеле з’яўляюцца рог паўночнага аленя – падарунак Бебеха Ф.Ф. і фрагмент кап’я, падараваны музею вучаніцай Курэцкай Дар’яй.

Актывістамі музея праводзіцца актыўная даследчая работа. Даследавана гісторыя сядзібнага дома ў весцы Краскі і падрыхтаваны адпаведны буклет. Таксама вяліся даследванні па гісторыі паштовай сувязі службы на Гродзеншчыне. Сустракаліся з раднымі Парыса У.С. – старэйшага механіка сувязі ў Ваўкавыску. Рыхтуючыся да конкурсу “Вспомним их поименно” актывістамі музея быў сабраны матэрыял аб чыгуначніках-земляках у гады Вялікай Айчыннай вайны, сустракаліся з раднымі Паліцана І.С. , які некаторы час узначальваў паравознае дэпо ў Гародні.

Масавую работу праводзім праз экскурсіі, канфярэнцыі, выставы. Традыцыяй музея стала правядзенне канфярэнцый “Лёс маёй сям’і у гады Вялікай Айчыннай вайны”, акцый “Мой экспанат школьнаму музею”. Актывісты музея удзельнічаюць ва ўсіх акцыях і мерапремствах, правадзімых Ўпраўленнем адукацыі, звязанных з даследчай і пошукавай дзейнасцю.Школьны музей гісторыі Ваўкаышчыны стаў неад’емнай часткай нашай школы і адыгравае значную ролю ў вучэбнай рабоце, выхаванні ў школьнікаў патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і беражлівых адносін да гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай Бацькаўшчыны.
?


elmi-srlr--2016--7-80-13.html

elmi-srlr--2016--7-80-18.html

elmi-srlr--2016--7-80-22.html

elmi-srlr--2016--7-80-27.html

elmi-srlr--2016--7-80-31.html